У Омску ўспыхнуў маштабны пажар на прадпрыемстве з нафтапрадуктамі
4- 25.04.2024, 11:12
- 7,242

Для тушэння прыгналі спецыяльныя цягнікі.
У Омску (Расея) на прадпрыемстве на Краснаярскім тракце адбыўся моцны пажар, дзе загарэліся тры ёмістасці з нафтапрадуктамі 25 красавіка. Для тушэння агню на месца нават былі выкліканы спецыяльныя цягнікі.
Пра гэта паведамляеРБК-Украіна са спасылкай на МНС Расеі.
«На Краснаярскім тракце гараць тры ёмістасці з нафтапрадуктамі, кожная аб'ёмам 200 літраў. Папярэдне, плошча пажару – 500 кв. м», - паведаміла МНС РФ а 9:56.



На месцы працуюць 58 спецыялістаў і 15 адзінак тэхнікі, а да тушэння залучаныя два пажарныя цягнікі.
Пазней, а 10:34, у Расеі заявілі, што нібыта пажар удалося лакалізаваць, прычым на плошчы тысячу кв.м. Магчыма, пажар дастаткова хутка распаўсюдзіўся на вялікую тэрыторыю, прычым удвая
У сеціве таксама сталі з'яўляцца відэа з месца пажару.