Беларуская лесаперапрацоўка зазнала фіяска
13- 25.04.2024, 11:47
- 8,226
![Беларуская лесаперапрацоўка зазнала фіяска](https://i.c97.org/p/articles/2015/ai-156033-aux-head-20150618_bellesprom_new_t.jpg)
Галіна патанае ў пазыках.
Міністр сельскай гаспадаркі Аляксандр Кулік даваў справаздачу перад кіраўніком камітэта дзяржкантролю Васілём Герасімавым. На лясную галіну ўсё мацней ціснуць праблемы, выкліканыя санкцыямі.
Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы маюць гіганцкія завінавачанасці за адгружаны лес і вялізныя складскія запасы. Асноўным спажыўцом іх прадукцыі былі краіны Еўропы, якія спынілі закупкі праз санкцыі.
Расея з'яўляецца канкурэнтам Беларусі ў гэтым бізнэсе. Астатнія рынкі нерэнтабельныя праз далёкую і складаную лагістыку.
- Асабліва крытычная сітуацыя ў палетнай вытворчасці Беларусі. Рэжым уклаў у яе значныя інвестыцыі ў дзясятыя гады.
Санкцыі працягваюць разбураць эканамічную аснову нелегітымнай дыктатуры, караюць лукашыстаў за падтрымку агрэсіі Пуціна супраць Украіны і рэпрэсіі супраць беларускага народа, - піша чытач сайта Charter97.org.