На заходнюю мяжу Беларусі перакінулі батальёны з Віцебску
27- 25.04.2024, 12:48
- 14,692

У поўнай аператыўнай гатоўнасці.
Дыктатар Лукашэнка заявіў, што з-пад Віцебску да заходняй мяжы Беларусі былі перакінутыя некалькі батальёнаў.
«Мы з Віцебску перакінулі пару батальёнаў і стаім зараз лоб у лоб з NАТО», - сказаў Лукашэнка на так званым «усебеларускім народным сходзе» ў чацвер.
Паводле ягоных слоў, гэтыя батальёны знаходзяцца ў поўнай аператыўнай гатоўнасці «з гатоўнасцю выхаду з месцаў дыслакацыі на працягу трох гадзін».