5 траўня 2024, Нядзеля, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Пуцін рыхтуе ўдар у нечаканым месцы

1
Палкоўнік УСУ: Пуцін рыхтуе ўдар у нечаканым месцы

Якім будзе адказ Украіны?

Расея можа падрыхтаваць наступ у траўні - чэрвені ў нечаканым месцы. Аднак украінскі адказ можа быць даволі моцным, улічваючы тое, якую вайсковую дапамогу атрымала Украіна.

Якая менавіта заходняя ваенная дапамога спатрэбіцца УСУ, у каментары для «24 Канала» прааналізаваў ваенны экспэрт, палкоўнік запасу УСУ Пётр Чэрнік.

Чэрнік адзначыў, што лінія фронту зараз складае больш за 1 000 кіламетраў. Гэта азначае, што вораг можа нанесці магутны ўдар у кожным пункце. Ён можа стоена змяніць свае стратэгічныя мэты, аднак для гэтага гэтак жа патаемна трэба назапасіць сілы і рэсурсы менавіта на тым кірунку.

«На мой погляд, яны не змогуць гэта зрабіць у надзвычай прыхаваным рэжыме. Сучасныя сродкі аптычнай і асабліва радыётэхнічнай выведкі дазваляюць выяўляць найболей стоеныя манеўры ворага. Разам з тым ніхто не касаваў ІПСА, гэта можа быць наш спецыфічны адказ у бок ворага, што мы разумеем, да чаго ён рыхтуецца», - адзначыў вайсковы экспэрт.

Украінскія аперацыі ў Крыме і на Поўдні

Паводле яго слоў, Украіне вельмі спатрэбяцца брытанскія лодкі. ГУВ ужо праводзіла аперацыі на Крымскай паўвыспе. Асабліва можна ўспомніць аперацыю на «вышках Бойкі». Акрамя таго, манеўраныя хуткія лодкі спатрэбяцца пры фармаванні плацдарма на левабярэжжы Херсоншчыны.

«Скажам савецкія транспарцёры, якія могуць браць на борт да 70 дэсантнікаў, грузы і БТР, вельмі марудна рухаюцца. Гэта вельмі зручная цэль для расейскай артылерыі. Лодкі ж такога тыпу вельмі манеўраныя, хуткія. Да плацдарму на левым беразе Дняпра трэба неяк дабірацца, прывозіць туды боепрыпасы і ўсё неабходнае», - падкрэсліў Чэрнік.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках