4 траўня 2024, Субота, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Украіна мае адну стратэгічную перавагу над РФ

3
Forbes: Украіна мае адну стратэгічную перавагу над РФ

Краіны маюць дыяметральна супрацьлеглыя падыходы да вытворчасці дронаў.

Украіна вырвалася наперад у выкарыстанні FPV-дронаў. Адной з асноўных прычын гэтага з'яўляюцца дыяметральна розныя падыходы да вытворчасці гэтай зброі ў дзвюх дзяржавах, піша Forbes.

Аўтар публікацыі адзначае, што кіраўніцтва абедзвюх дзяржаў усвядоміла крытычную важнасць дронаў і выдае шмат рэсурсаў на гэты кірунак. Вытворчасць FPV-дронаў і ва Украіне, і ў Расем ўжо вымяраецца дзясяткамі тысяч на месяц і мае ўсе шанцы перайсці за мільён адзінак за год.

Але падыходы да вытворчасці дронаў ва Украіне і Расеі зусім розныя. Ва Украіне гэта максімальна дэцэнтралізаваная галіна, дзе Міністэрства абароны закупляе беспілотнікі ў дзясяткаў даволі невялікіх вытворцаў. Больш за тое, ва Украіне нават дзейнічае ініцыятыва, у межах якой некалькі тысяч валанцёраў збіраюць дрона проста ў сябе дома ў вольны ад працы час.

Між тым у Расеі сістэма наадварот максімальна цэнтралізаваная. Хоць і там ёсць невялікія каманды, якія самастойна вырабляюць дроны, іх маштабы невялікія, а фінансуюць іх у асноўным за кошт ахвяраванняў ад грамадзян. Але асноўную масу тых дзясяткаў тысяч дронаў, якія атрымлівае войска РФ, вырабляе толькі адна кампанія – так званая «Група Судаплатава». Менавіта яна атрымала мільярды рублёў з дзяржбюджэту на вытворчасць дронаў.

«Цэнтралізацыя ў савецкім стылі можа прынесці эканомію на маштабе. Але савецкая сістэма таксама мела вялізныя хібы, і яны могуць ляжаць у аснове драматычнага падзення эфектыўнасці іх FPV», - піша Forbes.

Выданне прыводзіць статыстыку паспяховага прымянення FPV-дронаў, сабраную аналітыкам Даніэле на аснове апублікаваных у сетцы відэа. Гэтая статыстыка наглядна сведчыць, што ў апошнія месяцы ўкраінцы значна пераўзыходзяць расейцаў у колькасці паспяховых удараў FPV-дронамі па пяхоце і тэхніцы супраціўніка.

Чыннік шакавальнай розніцы не ў рознай колькасці даступных дронаў (тут, падобна, прыблізны парытэт), а ў іх эфектыўнасці. І менавіта тут сваю ролю адыгрывае розніца падыходаў да вытворчасці дронаў.

Як растлумачылі аўтару публікацыі шматлікія экспэрты, на фронце пастаянна адбываецца гульня ў "каты-мышкі" паміж дронамі і сістэмамі радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ). Каб заглушыць беспілотнік, РЭБ павінна працаваць на той жа радыёчастаце.

Украінцы маюць розныя дроны ад дзясяткаў асобных вытворцаў, таму гэтыя дроны працуюць на зусім розных частотах. А вось расейскае войска спадзяецца амаль выключна на дроны ад «суднаплатаўцаў». Гэтыя дроны максімальна стандартызаваны і працуюць на адной частаце, таму ўкраінскія сістэмы РЭБ заўсёды ведаюць, на якой частаце трэба працаваць, каб заглушыць расейскія дроны.

Як прызнаюць расейскія «ваенныя блогеры», дроны ад «суднаплатаўцаў» паспяхова знішчаюць цэлі толькі тады, калі ўкраінскі РЭБ не працуе з той ці іншай прычыны. Паказальна, што два танкі «Абрамс», знішчэнне якіх святкавала некалькі тыдняў уся Раскя, былі знішчаныя «саматужнымі» дронамі ад «валанцёраў», а не тымі, якія купіла Мінабароны РФ у «суднаплатаўцаў».

«Насыціўшы дзейнае войска ўдарнымі БПЛА праекту «Судаплатаў», можна пусціць пыл у вочы вышэйшаму ваенна-палітычнаму кіраўніцтву, але напраўду мінулай восенню эфектыўнасць гэтых БПЛА значна знізілася з-за досыць хуткай адаптацыі супраціўніка да фіксаванай частаты, усталяванай вытворцам, і працягвае заставацца вельмі нізкай», - заявіў расейскі эксперт у дронах.

Акрамя таго расейскія «ваенныя блогеры» гавораць аб поўнай адсутнасці ўзаемадзеяння паміж расейскімі аператарамі дронаў і аператарамі сістэм РЭБ. Таму нямала дронаў расейцы страчваюць з-за працы ўласнага ж РЭБа.

У дадатак да ўсяго гэтага расейская сістэма кіравання войскамі выбудаваная так, што за крытыку і паведамленне дрэнных навін вайскоўцаў і «ваенных блогераў» караюць. Таму наверх ідуць фальшывыя справаздачы аб тым, што ўсё цудоўна працуе, у той час, калі дзяржава марнуе грошы на малаэфектыўную зброю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках