4 кастрычнiка 2024, Пятніца, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі экс-намесніка міністра культуры адправілі ў калонію праз музей марозіва

9
У Расеі экс-намесніка міністра культуры адправілі ў калонію праз музей марозіва
ВОЛЬГА ЯРЫЛАВА

Яна правядзе ў турме сем год.

У Расеі суд прыгаварыў да сямі гадоў зняволення былую намесніцу міністра культуры Вольгу Ярылаву паводле справы аб незаконным выдзяленні грошай. Паводле прысуду, чыноўніца незаконна ўключыла Музей марозіва ў Маскве ў праграму бясплатных квіткоў для моладзі «Пушкінская карта», паведамляе «Радыё Свабода».

«Пушкінская карта» выдаецца расейцам ад 14 да 22 гадоў для наведвання культурных мерапрыемстваў за кошт федэральнага бюджэту. Урад залічвае на яе грошы, якія можна выдаткаваць на наведванне музеяў, канцэртных залаў, тэатраў і кінатэатраў з расейскімі фільмамі ў пракаце.

Паводле версіі следства, за кошт трапляння ў праграму карты музей марозіва ў Маскве незаконна атрымаў з бюджэту 125 мільёнаў расейскіх рублёў за квіткі. Згодна з прысудам, музей нельга было ўключаць у праграму. Сцвярджаецца, што Ярылава ведала аб гэтым, але нічога не стала рабіць з жадання павысіць паказчыкі ў кар'ерных мэтах.

Намесніца міністра спачатку прызнала віну ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, але пазней адмовілася ад прызнання. Абарона намагала, што гэтая экскурсія падыходзіла пад крытэры для выдзялення грошай і падабалася дзецям.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках