Расейскі тэлевядоўца Аляксандр Маслякоў сыходзіць з КВЗ праз хваробу
21- 25.04.2024, 17:23
- 26,288
СМІ назвалі дыягназ.
Расейскі вядоўца Аляксандр Маслякоў адыходзіць ад працы ў КВЗ праз неаперабельную пухліну ў лёгкіх. Яе знайшлі ў 2022 годзе пасля перанесенага ковіда.
Пра гэта паведамляе расейскі Telegram-канал Mash. Увесь гэты час 82-гадовага вядоўцу назіраюць лекары, ён праходзіць лячэнне, але зараз скаргаў на здароўе стала больш.
Раней у СМІ прайшла інфармацыя аб тым, што Маслякова-старэйшага заменіць вядоўца Дзмітрый Хрусталёў.
Маслякоў вядзе КВЗ больш за 50 гадоў.