13 лiстапада 2024, Серада, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы запанікавалі праз удар ATACMS пад Марыупалем

6
Расейцы запанікавалі праз удар ATACMS пад Марыупалем

Ліквідаваная значная колькасць расейскіх афіцэраў.

Расейскія акупанты ў Данецкай вобласці мяркуюць, што для ўдараў па Марыупалі УСУ выкарыстоўвалі пастаўленыя Захадам ракеты ATACMS. Аб гэтым піша расейскае выданне ТАСС.

Паводле інфармацыі выдання, так званы «дарадца кіраўніка рэспублікі» Ігар Кімакоўскі адзначыў, што пра гэта можа сведчыць далёкасць да лініі баявога судакранання.

«Далёнасць да лініі баявога судотыку можа лёгка сведчыць аб тым, што ў ноч на сераду нашы сродкі СПА збілі пад Марыупалем ракеты ATACMS», – сказаў Кімакоўскі.

У Мінабароны РФ раней заявілі, што сістэмы СПА РФ і авіяцыя з 12 да 19 красавіка перахапілі 10 ракет ATACMS. Акрамя таго, збітыя 6 ракет Storm Shadow, пяць бомб Hammer і 1278 беспілотнікаў УСУ.

Нягледзячы на заявы акупантаў, што яны «ўсё збілі» пад Марыупалем, дарадца гарадскога галавы горада Пётр Андрушчанка 24 красавіка паведаміў аб паспяховых ударах Сіл абароны Украіны па базе акупантаў у сяле Бабах-Тарама. Са слоў чыноўніка, зафіксавана не менш за 10 траплянняў па месцы размяшчэння акупантаў, а колькасць пацярпелых расейцаў складае не менш за 20.

«Колькасць траплянняў не меншая за дзесяць. Колькасць загінулых - ужо сем. Колькасць параненых - не менш за 20 агулам. Усё - афіцэры, салдатня там не кватэруецца. Выдатна», - праінфармаваў Андрушчанка.

26 красавіка пасля з'яўлення заяў акупантаў аб выкарыстанні ATACMS у Бабах-Тараме Андрушчанка напісаў: «Бабах-Тарама, Марыупальскі раён. Пацвярджэнне з таго боку. Як казаў – ATACMS. Выдатна».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках