6 траўня 2024, панядзелак, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрушаў прадказаў распад Расеі

Патрушаў прадказаў распад Расеі
МІКАЛАЙ ПАТРУШАЎ

І назваў нечаканую прычыну.

Нелегальная міграцыя з'яўляецца крыніцай буйных рызык і стварае ўмовы для распаду краіны, заявіў сакратар Савета бяспекі Расеі Мікалай Патрушаў на XII Міжнароднай сустрэчы высокіх прадстаўнікоў у пытаннях бяспекі ў Санкт-Пецярбургу.

Са слоў Патрушава, плыні мігрантаў ствараюць тэрарыстычныя і гуманітарныя пагрозы.

Яны «разбураюць этнаканфесійны баланс і фармуюць перадумовы не толькі для змены межаў, але і для распаду краін», - сказаў сакратар на канферэнцыі, дзе прысутнічалі чыноўнікі і прадстаўнікі спецслужбаў Кітая, Ірана, Бразіліі і іншых краін, якія Крэмль называе «дружалюбнымі».

Нелегальная міграцыя таксама «цесна звязаная з арганізаванай злачыннасцю, гандлем зброяй, наркотыкамі, людзьмі і чалавечымі органамі», пералічыў Патрушаў. Ён дадаў, што такое меркаванне падзяляюць усе ўдзельнікі канферэнцыі, якая праводзіцца пад эгідай Савета бяспекі РФ з 2010 года (цытаты па РІА «Новости»).

Паводле Расстата, з 2015 года не менш за 3,5 млн мігрантаў сталі сталымі жыхарамі Расеі. Такі, паводле афіцыйнай статыстыкі, міграцыйны прырост расейскага насельніцтва, які ў апошняе дзесяцігоддзе кампенсаваў натуральнае змяншэнне, гэта значыць, перавышэнне смяротнасці над нараджальнасцю.

У найбліжэйшыя 20 гадоў, паводле прагнозу Расстата, яшчэ амаль 5 млн мігрантаў стануць сталымі жыхарамі РФ. Гэта павінна кампенсаваць блізу 40% натуральнага змяншэння, якое, паводле ацэнак дзяржаўных дэмографаў, складзе 12,7 млн чалавек да 2046 года.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках