13 лiстапада 2024, Серада, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцам прадказалі новую мабілізацыю

6
Расейцам прадказалі новую мабілізацыю

У выпадку пастановы Пуціна ісці на Харкаў.

Новы значны наступ расейскіх войск ва Украіне, мэтай якога можа стаць Харкаў, запатрабуе другой хвалі масавай мабілізацыі.

Такое меркаванне Financial Times выказала Дара Масікот - старэйшая навуковая супрацоўніца і вайсковы аналітык Carnegie Endowment for International Peace.

Паводле ацэнак Масікот, у мінулым эксперта Rand Corp, амерыканскага аналітычнага цэнтра, які выконвае заказы ўрада ЗША і Пентагона, для буйной наступальнай аперацыі толькі на якім-небудзь адным кірунку расейскаму Генштабу спатрэбіцца не менш як 100 тысяч салдат.

Цяпер колькасць расейскага войска ва Украіне ацэньваецца на 470 тысяч чалавек, са слоў Крыстафера Кавалі, камандуючага аб'яднанымі сіламі NATO ў Еўропе. Паводле ацэнак заходняй выведкі, з пачатку ўварвання Расея страціла забітымі і параненымі не менш як 315 тысяч чалавек, у той час як пачынала вайну з групоўкай колькасцю 360 тысяч.

Цяпер Крамлю ўдаецца папаўняць войскі з хуткасцю амаль 30 тысяч чалавек на месяц - за кошт кантрактнікаў і «добраахвотнікаў» з бедных рэгіёнаў, якім улады прапануюць заробак ад 200 тысяч рублёў і разавы бонус на суму да 1 мільёна. Аднак, без новай мабілізацыі летні наступ Уладзімір Пуцін правесці не зможа, упэўненая Масікот. «Калі ў Крамля ёсць амбіцыі ўзяць Харкаў, або поўдзень Украіны, што будзе яшчэ цяжэй, ім давядзецца сабраць вельмі вялікія сілы», - папярэджвае экспертка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках