9 траўня 2024, Чацвер, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Украінскія дроны «Баба Яга» наводзяць жах на вайскоўцаў РФ

3
Forbes: Украінскія дроны «Баба Яга» наводзяць жах на вайскоўцаў РФ

Супраць іх у акупантаў няма эфектыўнай абароны.

Вайскоўцы Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі баяцца ўкраінскіх дронаў тыпу «Баба Яга» - цяжкіх беспілотнікаў-бамбавальнікаў, якія могуць знішчаць цяжкую тэхніку і жывую сілу акупантаў, у тым ліку ў начны час.

Аб гэтым гаворыцца ў матэрыяле Forbes ад 26 красавіка.

Назва «Баба-Яга» не абазначае канкрэтны тып БПЛА, а з'яўляецца хутчэй мянушкай, якую расейцы выкарыстоўваюць для ўкраінскіх начных мультыкоптараў- бамбавікоў. Паводле звестак выдання, упершыню гэтую назву акупанты выкарыстоўвалі ў першыя дні поўнамаштабнага ўварвання, магчыма, маючы на ўвазе баявыя дроны-бамбавікі R18.

На гэты момант ва Украіне вырабляецца вялікая разнастайнасць начных бамбавікоў. Многія з іх вырабляюцца на мясцовым узроўні, а іх назвы не ўзгадваюцца публічна. Сярод вядомых мадэляў аўтар артыкула згадаў «Кажан 620», «Вампір», R18, а таксама мадэрнізаваны прамысловы робат DJI Matrice 300.

У адрозненне ад астатніх БПЛА «Баба Яга» цалкам неўспрымальны да сродкаў радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ). У выданні прыводзяць словы расейскага вайскоўца, які сцвярджае, што сістэмы РЭБ эфектыўныя супраць невялікіх дронаў, аднак «нішто не можа выратаваць ад «Бабы-Ягі». У сувязі з гэтым акупантам даводзіцца абкопваць сваю тэхніку, каб зберагчы яе ад боепрыпасаў, якія скідаюць украінскія БПЛА.

Таксама паведамляецца, што ў кастрычніку мінулага года акупанты заявілі, што вывучылі збіты робат «Баба Яга» і выявілі на ім тэрмінал Starlink, які забяспечвае далёкую спадарожнікавую сувязь, якую складана заглушыць. На публікацыю расейцаў адрэагаваў OSINT-аналітык DanielR, паказаўшы на тое, што апарат сабраны ў адпаведнасці з высокімі стандартамі. Акрамя таго, дрон з'яўляецца цалкам украінскім прадуктам. Са слоў аднаго з расейскіх аналітыкаў, за два гады поўнамаштабнай вайны ў РФ не ўдалося стварыць нічога такога.

Як адзначаюць у выданні, акрамя таго, што дроны «Баба Яга» неўспрымальныя да сродкаў РЭБ, супраць іх таксама неэфектыўныя сеткі і ахоўныя клеткі, якія могуць спыніць толькі невялікія дроны. На гэты момант УС РФ прыдумалі два спосабы барацьбы з гэтымі БПЛА – FPV-дроны-перахопнікі з начным бачаннем і снайперы. Для барацьбы з першымі ўкраінскія беспілотнікі зараз суправаджаюць меншыя дроны.

Што да снайпераў, паводле звестак аўтара артыкула, у кожным расейскім пяхотным узводзе ёсць група, узброеная СВД або мадэрнізаванай вінтоўкай СВДМ, якая страляе магутнымі боепрыпасамі калібру 7,62×54 ммR. Некаторыя расейскія снайперы абсталяваныя цеплавізійнымі прыцэламі. Акупанты перыядычна публікуюць у Сетцы відэа, дзе паказваюць, як вядуць агонь па ўкраінскіх дронах.

Аднак па меры таго, як расейцы вучацца збіваць «Бабу Ягу», самі робаты таксама ўдасканальваюцца. Так, экс-кіраўнік «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін сцвярджае, што ўкраінцы стварылі асобны тып цяжкіх дронаў верталётнага тыпу з электрычнымі рухавікамі і павялічанай далёкасцю палёту, якія працуюць абсалютна бясшумна і атакуюць УС РФ з тылу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках