10 траўня 2024, Пятніца, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Арыштаваны экс-падначалены намесніка кіраўніка Мінабароны РФ Іванова

2
СМІ: Арыштаваны экс-падначалены намесніка кіраўніка Мінабароны РФ Іванова

Антон Філатаў скіраваны пад арышт на два месяцы.

Былы падначалены экс-намесніка кіраўніка Мінабароны РФ Цімура Іванова Антон Філатаў арыштаваны. Яго абвінавачваюць у асабліва буйной растраце. Пра гэта паведамляюць СМІ.

«Басманны суд арыштаваў былога кіраўніка некалькіх падначаленых Мінабароны кампаній Антона Філатава. Следства абвінавачвае яго ў асабліва буйной растраце», – паведамляе газета «Коммерсант». Памер не ўдакладняецца. Філатаў раней дапамагаў Іванову кіраваць будоўлямі для патрэбаў Мінабароны РФ.

Паводле звестак газеты, Філатава скіравалі пад арышт, таму што на волі ён можа схавацца ад следства. Адвакаты запэўнівалі, што гэтага не адбудзецца. Аднак суддзя ім не паверыў і вынес пастанову пра адпраўку Філатава ў СІЗА на два месяцы.

Сам Філатаў з 2002 да 2010 года быў на кіроўных пасадах прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу Расеі. Пасля ён сышоў у камерцыю. У 2012 годзе ён стаў дарадцам Іванова, калі той быў намеснікам старшыні ўраду Маскоўскай вобласці. У 2013 годзе ён стаў працаваць у «Абаронлагістыка», паводле некаторых звестак.

Сам Іваноў абвінавачваецца ў атрыманні хабару асабліва буйнога памеру. Паводле звестак СМІ, памер перавышае адзін мільярд рублёў. На пасадзе намесніка міністра кіраўніка Мінабароны Іваноў будаваў шыкоўныя маёнткі, а ягоная сям'я часта лётала адпачываць за мяжу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках