1 лiстапада 2024, Пятніца, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Zoom у Беларусі стане па-за законам?

8
Zoom у Беларусі стане па-за законам?

Платформу нельга будзе выкарыстоўваць для онлайн-навучання.

Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак РБ выступіў супраць выкарыстання праграмнага забеспячэння амерыканскай кампаніі для канферэнц-сувязі Zoom пры «наданні адукацыйных паслуг у дыстанцыйнай форме» - прасцей кажучы, онлайн-занятках, паведамляе «Салідарнасць».

Як сцвярджаецца ў тэлеграм-канале Цэнтра, пры выкарыстанні Zoom адбываецца трансмежавая перадача персанальных звестак - у тым ліку «ў краіны з неналежным узроўнем іх абароны».

А гэта, заяўляюць у арганізацыі, супярэчыць падпісанаму ў 2010 годзе ўказу Лукашэнкі «Аб захадах па ўдасканаленні выкарыстанні нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт». Што застаецца рабіць? Трэба «выкарыстоўваць інфармацыйныя сеткі, сістэмы, і рэсурсы, размешчаныя ў Беларусі і зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку».

Крыху дзіўна, вядома, што на выяўленне гэтай супярэчнасці беларускаму цэнтру абароны персанальных звестак спатрэбілася амаль 15 гадоў.

Ды і ў якіх краінах персанальныя звесткі маюць яшчэ меншы ўзровень абароны, чым у Беларусі і РФ, дзе рэгулярна адбываюцца выцекі баз звестак буйных рытэйлераў, махрыстым колерам квітнее і пахне тэлефоннае махлярства (са свежага - ашуканцы тэлефануюць пад выглядам супрацоўнікаў «Белтэлекама»), а амаль усе персанальныя звесткі, у тым ліку лекарскія і банкаўскія таямніцы, на першы запыт атрымліваюць сілавікі і спецслужбы? Пытанне, зрэшты, рытарычнае.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках