1 лiстапада 2024, Пятніца, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына перадала Украіне боепрыпасы да IRIS-T і 10 БМП Marder

1
Нямеччына перадала Украіне боепрыпасы да IRIS-T і 10 БМП Marder

Таксама УСУ атрымалі зенітны ракетны комплекс SKYNEX з боепрыпасамі.

Урад Нямеччыны 29 красавіка даў справаздачу пра чарговую партыю ваеннай дапамогі Украіне, у якую сярод іншага ўвайшлі дадатковыя сродкі супрацьпаветранай абароны, снарады і бронятэхніка.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», гэта вынікае са спісу на сайце нямецкага ўраду.

За апошні час Нямеччына перадала Украіне 10 баявых машынаў пяхоты Marder з боепрыпасамі і запчасткамі, боепрыпасы для танкаў Leopard 2 і 7500 боепрыпасаў калібру 155 мм.

Таксама УСУ атрымалі ад Нямеччыны зенітны ракетны комплекс SKYNEX з боепрыпасамі, амаль 30 тысячаў боепрыпасаў да самаходных зенітных установак Gepard, неўказаную колькасць ракетаў для сістэмы СПА IRIS-T SLM, радыёлакацыйную станцыю паветранага назірання TRML-4D.

У пераліку таксама паведамляецца пра перадачу мостаўкладальнага танка Beaver з запчасткамі, браняванай інжынернай машыны DACHS, 9 мінных плугоў, сістэмы самаабароны для гелікаптэраў AMPS, 60 падвесных матораў, 600 святлодыёдных лямпаў і 6 цягачоў для перавозкі танкаў М1070.

Для забеспячэння вайскоўцаў Нямеччына таксама перадала Украіне 18000 патронаў калібру 40 мм, 3000 пераносных супрацьтанкавых ручных гранатамётаў RGW 90, 120-мм мінамётныя боепрыпасы, амаль 2000 маскавальных сетак, 2000 дажджавікоў і 100 тысячаў аптэк.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках