27 лiпеня 2024, Субота, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн ідзе на смелы крок для дапамогі Украіне

7
Байдэн ідзе на смелы крок для дапамогі Украіне

Прэзідэнт ЗША гатовы да кампрамісу.

У Белым доме гатовыя адмовіцца ад дзейнай забароны на экспарт звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) у абмен на ўхваленне Кангрэсам фінансавай дапамогі для Украіны, распавялі Reuters высокапастаўленыя амерыканскія чыноўнікі.

Паводле іх слоў, у адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна чакаюць ад кангрэсмэнаў усіх прапаноў наконт дапамогі Кіеву, перш чым Белы дом прыме пастанову скасаваць забарону.

У канцы сакавіка рэспубліканец і спікер палаты прадстаўнікоў ЗША Майк Джонсан заявіў, што адмова Белага дома ад прыпынення экспарту газу дапаможа аблегчыць яго партыі падтрымку новага пакета дапамогі Украіне. Як адзначае Reuters, Джонсан можа быць наўпрост у гэтым зацікаўлены, паколькі ён быў абраны ў Кангрэс ад Луізіяны, дзе ёсць шмат ЗПГ-праектаў.

Байдэн аб'явіў аб пастанове прыпыніць ухваленне новых кантрактаў на экспарт ЗПГ у канцы студзеня. Гэта адбылося на фоне пратэстаў актывістаў, занепакоеных уплывам галіны, якая хутка развіваецца, на змену клімату. Белы дом збіраўся прааналізаваць, як галіна ўплывае на энэргетычную бяспеку ЗША і навакольнае асяроддзе.

Са звестак The Wall Street Journal, забароны на экспарт дамагаліся дабрачынныя арганізацыі, кантраляваныя чальцамі сям'і Ракфелераў (багацце $10 млрд з ацэнкі Forbes). Таксама кампанію спансавалі іншыя мільярдэры, сярод якіх быў Майкл Блумбэрг ($96 млрд).

ЗША не могуць узгадніць выдачу новага пакета дапамогі Украіне з восені мінулага года. У лютым кантраляваны дэмакратамі Сэнат ухваліў законапраект, па якім Кіеў павінен быў атрымаць $60 млрд, але Джонсан паабяцаў заблакаваць яго.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках