29 траўня 2024, Серада, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У мястэчку Урыцкае пад Гомелем часткова абрынулася сцяна пяціпавярховіка

7
У мястэчку Урыцкае пад Гомелем часткова абрынулася сцяна пяціпавярховіка

Людзей пастанавілі не эвакуаваць.

У аграгарадку Урыцкае (гэта ў Гомельскай вобласці) абрынулася частка сцяны жылога пяціпавярховіка. Гэта пацвердзілі ў абласной управе МНС. Інцыдэнт здарыўся напярэдадні вечарам. Абрынулася сцяна трохпад'езднага дома. Ён быў пабудаваны 10 гадоў таму - у 2014 годзе. У доме 60 кватэр, дзе пражываюць 180 чалавек. Дом электрыфікаваны і газіфікаваны.

У МНС кажуць, што «адбылося абвальванне ўцяпляльніка, выкананага з газасілікатных блокаў». Плошча абрынання склала 200 кв м. «Бачных парушэнняў цэласнасці апорных канструкцый не назіралася», - сцвярджаюць у ведамстве.

БелТА піша, што ніхто не пацярпеў. Ратавальнікі агарадзілі месца абрынання, але людзей пастанавілі не эвакуаваць. Ім нагадалі аб мерах бяспекі. Рэсурс «Флагшток» піша, што абрынанне адбылося з-за моцнага ветру. Ён таксама сцвярджае, што па фасадзе пайшлі трэшчыны. Раней гэты дом лічыўся аварыйным. З-за непагадзі Урыцкае ўчора засталося і без электрычнасці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках