26 траўня 2024, Нядзеля, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы расейскі публіцыст і дысідэнт Аляксандр Скобаў

4
Затрыманы расейскі публіцыст і дысідэнт Аляксандр Скобаў
АЛЯКСАНДР СКОБАЎ

Расейскім уладам не спадабалася ягоная бескампрамісная пазіцыя.

Удзельнік апазіцыйнага Форума свабоднай Расеі, публіцыст Аляксандр Скобаў затрыманы ўвечары 2 красавіка ў Санкт-Пецярбургу паводле абвінавачання ў "спрыянні тэрарыстычнай дзейнасці", паведамляе «Радио Свобода».

Падстава для абвінавачання не паведамляецца. У сакавіку Скобаў быў уключаны міністэрствам юстыцыі ў рэестр так званых замежных агентаў.

31 сакавіка ў інтэрв'ю сайту “Север.Реалии» 66-гадовы Скобаў заявіў, што заклікае дапамагаць расейскім добраахвотніцкім батальёнам, якія ваююць на баку Украіны. Расейскія ўлады абвясцілі легіён "Свабода Расеі" і "Расейскі добраахвотніцкі корпус" тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Са слоў Скобава, ён выступае супраць замарожвання канфлікту ва Украіне. "Толькі перамога Украіны, толькі вызваленне ўсіх захопленых Расеяй тэрыторый, аднаўленне межаў 1991 года, рэпарацый за агрэсію і выдача суду тых чальцоў вайскова-палітычнага кіраўніцтва Расеі, якія развязалі вайну", - сказаў ён.

У публіцыста канфіскавалі тэлефон і кампутар. Ён не змог узяць з сабой лекі ад дыябету, паведамляе выданне "Ратонда". Паплечнікі Скобава паведамілі рэдакцыі, што ён мае намер адмовіцца ад адваката, аб тым жа піша і Валахонскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках