27 лiпеня 2024, Субота, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Украіна магла ўдарыць па заводзе ў Татарстане лёгкім самалётам

6
Forbes: Украіна магла ўдарыць па заводзе ў Татарстане лёгкім самалётам

Яго зрабілі беспілотным напоўнілі выбухоўкай.

Украіна, магчыма, выкарыстоўвала для ўдару па расейскім заводзе ў Елабузе (Татарстан), які вырабляе “шахеды”, лёгкі самалёт тыпу Cessna. Яго маглі абсталяваць пультамі дыстанцыйнага кіравання і выбухоўкай, піша Forbes у сераду, 3 красавіка.

Адзначаецца, што самалёты Cessna 172 могуць ляцець на адлегласць блізу 1000 км і несці груз вагой 500 кг. Разбурэнні, якія распаўсюдзіліся на прамысловы комплекс і суседні інтэрнат для работнікаў, гавораць аб вялікіх памерах выбуховай нагрузкі лятальнага апарата, паказвае выданне.

“Акрамя таннасці, прастаты і надзейнасці, беспілотнік на базе лёгкага самалёта таксама валодае перавагай незаўважнасці. Але не за кошт высокатэхналагічных формаў і пакрыццяў, а за кошт бяскрыўднасці”, - піша часопіс.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках