Майкл Дуглас і Скарлет Ёхансан выявіліся далёкімі сваякамі
5- 3.04.2024, 16:08
- 11,136
Продкі абодвух родам з Беларусі.
Тое, што зоркі <>Майкл Дуглас і Скарлет Ёхансан з'яўляюцца далёкімі сваякамі, паказалі вынікі генетычнага даследавання, якое спецыяльна праводзяць на шоў «У пошуках сваіх каранёў». У студзені пачаўся 10 сезон гэтай праграмы на паўночнаамерыканскім канале PBS.
Як стала вядома на шоў, 79-гадовы Майкл Дуглас і 39-гадовая Скарлет Ёхансан — сваякі, акторы «маюць ідэнтычныя галіны ДНК на чатырох розных храмасомах», што азначае, піша Daily Mail (пераклад - «Наша ніва»), даволі блізкае сваяцтва. Імаверней за ўсё, у іх быў агульны продак па матчынай лініі з Усходняй Еўропы.
Майкл Дуглас быў вельмі ўзрушаны адкрыццём. «Гэта што, жарт такі? Гэта так здорава», - сказаў ён, дадаўшы, што зараз будзе з нецярпеннем чакаць новай сустрэчы з «сястрой».
Праграма «У пошуках каранёў» даследуе генеалагічнае дрэва запрошанага зорнага госця, каб знайсці яго карані, пра якія ён мог нават не падазраваць. У канцы кожнага эпізоду эксперт параўноўвае ДНК удзельніка з ДНК іншых знакамітасцяў, каб даведацца, ці няма сярод селебрыці далёкіх роднасных сувязяў.
Між тым, бабуля і дзядуля Майкла па бацькоўскай лініі былі імігрантамі з Чавусаў. А прабабуля і прадзед Ёхансан па матчынай лініі былі з Нясвіжа.