Тры расейскія ДРГ затрымалі ў Сумскай вобласці
- 3.04.2024, 17:10
- 4,192
Іх аперацыю спынілі ўкраінскія памежнікі.
Тры расейскія ДРГ спрабавалі зайсці ў Сумскую вобласць, аднак памежнікі іх спынілі. Усяго за 2023 год ва Украіну спрабавалі прарвацца 52 дыверсійна-выведвальныя групы з РФ, заявіў начальнік Сумскай АВА Уладзімір Арцюх.
З яго слоў, больш за ўсё шкоды зараз прычыняюць кіраваныя авіяракеты. За тры месяцы зафіксавана 412 авіяўдараў з ужываннем КАБаў. Паўтораў выкарыстання авіябомбаў вагой 1500 кг у Сумскай вобласці больш не было.
Арцюх дадаў, што за ўвесь перыяд эвакуацыі з прымежжа вобласці ўдалося вывезці ў больш бяспечныя месцы больш за 11,5 тысяч чалавек. Больш за 1700 з іх - дзеці.
Са слоў прадстаўніка ДПСУ Андрэя Дземчанкі, Расея працягвае выкарыстоўваць дыверсантаў, якія спрабуюць зайсці на нашу тэрыторыю. Самым актыўным накірункам для ДРГ застаецца Сумская вобласць. Аднак іх спробы наступлення не спыняюцца і ў Харкаўскай і Чарнігаўскай абласцях.