8 кастрычнiка 2024, aўторак, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ОРЕС+ адмовіліся павялічваць здабычу нафты

6
ОРЕС+ адмовіліся павялічваць здабычу нафты

Кошт Brent падышоў да $90 за барэль.

Краіны ОРЕС+ пастанавілі працягнуць скарачэнне паставак нафты ў першай палове года, захаваўшы абмежаванне здабычы прыкладна на 2 млн бар/дзень да канца чэрвеня. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.

Кошт нафты маркі Brent вырас да $89,7 за барэль пасля рашэння ОРЕС+.

Высокі кошт нафты забяспечвае дадатковы даход краінам ОРЕС+, аднак у сярэднетэрміновай перспектыве пагражае выклікаць дэфіцыт нафты на сусветным рынку. Дэфіцыт можа прывесці да таго, што кошты нафты дасягнуць $100 за барэль, мяркуюць у JPMorgan Chase.

Не ўсе краіны ОРЕС+ прытрымліваюцца графіка скарачэння здабычы: Ірак і Казахстан так і не ажыццявілі ўзгодненыя скарачэнні.

Расея хоць і са спазненнем ажыццявіла абяцанае год таму скарачэнне здабычы сырой нафты, але нарошчвае экспарт, каб выкарыстоўваць даходы на фінансаванне вайны супраць Украіны.

ОРЕС+, куды ўваходзяць 22 краіны, збярэцца ў Вене 1 чэрвеня, каб вызначыць, ці працягваць скарачэнне паставак у другой палове года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках