17 красавiка 2024, Серада, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт дзяржсакратара ЗША зламаўся другі раз за год

3
Самалёт дзяржсакратара ЗША зламаўся другі раз за год

Блінкену давялося здзейсніць «шматгадзінную паездку» ў Брусэль на аўтамабілі.

Самалёт, на якім лётаў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен падчас свайго еўрапейскага турнэ, зламаўся ў Парыжы, паведаміў Bloomberg прадстаўнік амерыканскага Дзярждэпартамента.

У аўторак, 2 красавіка, Блінкен быў у Парыжы, дзе правёў сустрэчу з французскімі афіцыйнымі асобамі.

У старой мадэлі самалёта ВПС ЗША Boeing 737 узніклі тэхнічныя непаладкі пасля таго, як ён даставіў дзяржсакратара ў Францыю. Праз гэта Блінкену давялося здзейсніць «шматгадзінную паездку» у Брусэль на аўтамабілі. Шлях паміж гэтымі гарадамі займае блізу чатырох-пяці гадзін на аўто.

У Брусэлі знаходзіцца штаб-кватэра NATO, туды Блінкен прыязджаў на сустрэчу міністраў замежных спраў краін альянсу.

Гэта ўжо не першая паломка самалёта Блінкена ў 2024 годзе. Так, у студзені самалёт зламаўся ў Цюрыху, куды дзяржсакратар прыехаў з Давоса, дзе праходзіў Сусветны эканамічны форум.

Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер паведаміў аб «тэхнічнай няспраўнасці». Праз гэта Блінкену давялося застацца ў Швэйцарыі, вайскова-паветраныя сілы ЗША адправілі самалёт на замену.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках