6 траўня 2024, панядзелак, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыя ў еўразоне знізілася ў сакавіку да 2,4%

1
Інфляцыя ў еўразоне знізілася ў сакавіку да 2,4%

Запаволенне росту коштаў стала асабліва прыкметна ў сферы прадуктаў харчавання.

У сакавіку інфляцыя ў еўразоне знізілася мацней, чым чакалася, і склала 2,4%. Такім чынам, рост коштаў у гадавым вылічэнні быў на 0,2 пункта ніжэйшы, чым паводле папярэдніх разлікаў у лютым. Пра гэта ў сераду, 3 красавіка, паведаміла статыстычнае ведамства ЕЗ Еўрастат.

Запаволенне інфляцыі ў краінах еўра ў сакавіку стала заўважнае у сферы прадуктаў харчавання. Са звестак ЕЗ Еўрастат, рост коштаў на прадукты харчавання, алкаголь і тытунь склаў 2,7%. Месяцам раней гэты паказчык складаў 3,9 адсотка, а ў студзені - 5,6 адсотка. Рост коштаў на паслугі застаўся на тым жа ўзроўні, што і ў папярэднія месяцы (4,0%). Цэны на энеэрганосьбіты ў сакавіку знізіліся на 1,8 адсотка, аднак тэмпы зніжэння былі менш дынамічнымі, чым у лютым (мінус 3,7 адсотка) і студзені (мінус 6,1 адсотка).

Паводле ацэнак статыстыкаў, самы нізкі ўзровень інфляцыі зафіксаваны ў Літве і Фінляндыі - 0,3 і 0,7% адпаведна. Самыя высокія тэмпы росту коштаў – у Харватыі (4,7%) і Эстоніі (4,1%).

У Нямеччыне ўзровень інфляцыі ў сакавіку працягнуў зніжацца, склаўшы 2,2% у гадавым вылічэнні. Мюнхенскі інстытут ifo таксама прагназуе, што летам 2024 года тэмпы росту цэн у Нямеччыне ўпадуць ніжэй за 2-адсоткавую адзнаку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках