Беларус у ЗША паказаў «апазіцыйны» аўтамабіль Tesla Cybertruck
16- 3.04.2024, 19:39
- 19,568
Фотафакт.
Беларускі IT-прадпрымальнік, сузаснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада паказаў у сябе ў Instagram аўтамабіль Tesla Cybertruck з арыгінальным нумарным знакам. Увагу на запіс звярнула Еўрарадыё.
Транспартны сродак зарэгістраваны ў Каліфорніі. Замест выпадковага набору лічбаў і літар на нумарным знаку напісана слова ZMAGAR.
Нумары пасуюць, напісаў Мікіта Мікада, не ўдакладніўшы, каму належыць аўтамабіль.