Пінчук разбіраў чыгуначныя шляхі і здаваў на металалом
7- 3.04.2024, 20:55
- 5,172
![Пінчук разбіраў чыгуначныя шляхі і здаваў на металалом](https://i.c97.org/ai/590122/aux-head-1712166900-20240101_granica_360.jpg)
Ён думаў, што шляхі безгаспадарныя.
37-гадовы пінчук разбіраў на металалом чыгуначныя шляхі, якія вядуць да аднаго з прадпрыемстваў. Гэта заўважылі пільныя грамадзяне і паведамілі ў міліцыю, піша «Медыя-Палессе».
Мужчыну затрымалі на месцы. Ён паспеў зняць 30 металічных пракладак і 90 дарожных кастылёў. Памер страты склаў блізу 450 рублёў. Для вывазу выкрадзенага падазраваны запрасіў свайго сябра з аўтамабілем, паведамляе УУС Берасцейскага аблвыканкама.
Як патлумачыў пінчук міліцыі, ён думаў, што шляхі безгаспадарныя. Распачатая крымінальная справа за крадзеж.
![](https://i.c97.org/ai/590122/aux-1712166911-11.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/590122/aux-1712166911-22.jpg)