27 лiпеня 2024, Субота, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск – польскаму фермеру: Я не буду тым, хто ўдарыць Украіну ў спіну

10
Туск – польскаму фермеру: Я не буду тым, хто ўдарыць Украіну ў спіну
Дональд Туск

Прэм'ер Польшчы заявіў, што не будзе блакаваць мяжу з Украінай.

Польшча не будзе блакаваць мяжу з Украінай. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск на з'ездзе «Грамадзянскай кааліцыі» ў Кракаве, паведамляе TVN24.

У час сустрэчы з прэм'ер-міністрам пытанне задаў польскі фермер. Ён спытаў прэм'ер-міністра, як ён уяўляе сабе бяспеку Польшчы без польскай сельскай гаспадаркі?

– Я не буду тым, хто нанясе ўдар нажом у спіну Украіне, – заявіў прэм'ер-міністр Польшчы, маючы на ўвазе магчымасць блакавання ўкраінскай мяжы.

– Я не буду перакрываць мяжу з Украінай, калі ў гэтыя месяцы будзе вызначацца лёс Украіны, – сказаў ён. Ён падкрэсліў, што не дазволіць «камусьці зрабіць гэта». Ён таксама дадаў, што яго ўрад спрабуе дапамагчы польскім фермерам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках