17 траўня 2024, Пятніца, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Лукашэнка агучыў план «Б»

12
Палітолаг: Лукашэнка агучыў план «Б»

Дыктатар расказаў тое, што яму сказалі ў Крамлі.

Лукашэнка заявіў, што "Польшчу і краіны Балтыі ператвараюць у плацдарм NАТО". Дыктатар таксама дадаў, што каля межаў ягонай краіны "неймаверная колькасць войскаў". Украінскі вайсковы экспэрт Аляксандр Мусіенка кажа, што Лукашэнка сваімі заявамі нагнятае сітуацыю на карысць Пуціна.

Пра гэта экспэрт расказаў у эфіры тэлемарафону, паведамляе ТСН.

“Я думаю, ён дасылае сігналы ад Крамля. Маўляў, давайце дамаўляцца. Ён сказаў, што трэба дамовіцца, маўляў, нічыя і ніводны бок не перамог. Калі ж не хочаце - будзе сцэнар эскалацыі, ядзерная пагроза. Ён пра гэта ўвесь час кажа”, – патлумачыў Мусіенка.

Экспэрт дадаў, што такія заявы дыктатара Беларусі арыентаваны не на Украіну, а на партнёраў Кіева - ЕЗ і NАТО.

“Лукашэнка кажа, што нібыта дроны з Літвы лётаюць па Менску. Гэта такія сігналы, маўляў, змяншайце падтрымку Украіне, давайце пра нешта дамаўляцца. Паколькі РФ можа распаўсюдзіць ядзерную зброю. Гэта сцэнар такога “плана Б” ад Пуціна: калі ва Украіне нешта ідзе не паводле плану, трэба распаўсюдзіць на Літву і шантажаваць Захад”, - растлумачыў Аляксандр Мусіенка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках