30 траўня 2024, Чацвер, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты назвалі самыя танныя ў абслугоўванні аўто: Топ-5 марак

11
Эксперты назвалі самыя танныя ў абслугоўванні аўто: Топ-5 марак

Гэтыя мадэлі дазволяць вам зэканоміць больш за ўсё цягам 10 гадоў.

Пры набыцці аўто не кожны будучы ўладальнік на 100% упэўнены, што зможа дазволіць сабе абслугоўваць яго. І таму так адбываецца, што аўто стаіць некалькі месяцаў у гаражы ці на стаянцы, таму што няма за што замяніць аліву ці набыць новы камплект шынаў.

Такія выдаткі неўнікнёныя. Але, на шчасце, ёсць эксперты, якія гадамі аналізавалі мільёны аўто, каб расказаць, колькі трэба выдаткаваць на аўто за 10 гадоў яго эксплуатацыі. Сярод іншага, такі рэйтынг апублікавала выданне Сaredge.

Самыя танныя ў абслугоўванні аўто: топ-5 марак

На першым месцы размясцілася Toyota. Яе абслугоўванне каштуе 5996 даляраў цягам 10 гадоў. На другім месцы – Mitsubishi – сярэднестатыстычны ўладальнік выдаткуе на свой аўтамабіль 7787 даляраў.

На трэцім радку размясцілася ў рэйтынгу Honda. Яе эксплуатаваць нядорага – 7827 даляраў за 10 гадоў. Трохі даражэйшая ў абслугоўванні Mazda – за 10 гадоў атрымліваецца блізу 8035 даляраў. І практычна на тым самым узроўні Nissan 8088 даляраў цягам дзесяцігоддзя.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках