29 траўня 2024, Серада, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нідэрландах абнадзеілі заявай пра перадачу Украіне самалётаў F-16

4
У Нідэрландах абнадзеілі заявай пра перадачу Украіне самалётаў F-16

Чакаюцца пастаўкі 20 амерыканскіх знішчальнікаў.

Украіна можа атрымаць самалёты F-16 ад Нідэрландаў ужо сёлета. Чакаюцца пастаўкі 20 амерыканскіх знішчальнікаў.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Укрінфарм» паведаміла міністарка абароны Нідэрландаў Кайса Алангрэн. Усяго краіна плануе перадаць на ўзбраенне Украіны 24 такія самалёты.

«Яны (самалёты F-16 – рэд.) будуць перададзеныя Украіне, як толькі ўсё будзе гатовае. Гэты момант залежыць ад падрыхтоўкі ўкраінскіх пілотаў і тэхнічнага персаналу, а таксама, вядома, ад інфраструктуры», – адзначыла нідэрландская міністарка.

Яна нагадала, што над перадачай знішчальнікаў працуюць не толькі Нідэрланды, але таксама Данія, ЗША і іншыя краіны. У Нідэрландах не называюць дакладных тэрмінаў пачатку паставак, але спадзяюцца, што гэта адбудзецца ў найбліжэйшыя месяцы.

«Гэта цяжка, гэта складана, але гэта адбудзецца. Наша кааліцыя спадзяецца, што ўжо гэтым летам мы зможам пачаць пастаўкі знішчальнікаў F-16, спачатку дацкіх, а потым і нідэрландскіх», – дадала Алангрэн.

Таксама міністарка Нідэрландаў адрэагавала на чуткі, што разам з прэм'ерам Маркам Рутэ звярталася да ЗША з просьбай дапамагчы Украіне з пастаўкамі F-16.

«Скажам, мы абмяркоўвалі ўсе магчымасці з нашымі партнёрамі і сябрамі. На маю думку, важна тое, што мы разам з ЗША і Даніяй змаглі прыняць гэтую пастанову. З тых часоў мы вельмі ўпарта працавалі, каб забяспечыць яе выкананне», – сказала Кайса Алангрэн.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках