28 траўня 2024, aўторак, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзвычайнае здарэнне ў Менску: восем замежнікаў выскачылі з акна чацвёртага паверха ў цэнтры горада

58
Надзвычайнае здарэнне ў Менску: восем замежнікаў выскачылі з акна чацвёртага паверха ў цэнтры горада

Частка з іх цяпер у шпіталі.

Як распавяла «Зеркалу» крыніца, знаёмая з сітуацыяй, у цэнтры Менска ў ноч на 8 красавіка восем замежнікаў (паводле папярэдняй інфармацыі, грамадзяне Індыі) выскачылі з чацвёртага паверха. Частка з іх зараз у шпіталі, адзін - у цяжкім стане.

Паводле інфармацыі крыніцы «Зеркала», усё адбылося блізу гадзіны ночы. 14 маладых хлопцаў з Індыі (прыкладны ўзрост - 22 гады) знаходзіліся ў кватэры на чацвёртым паверсе аднаго з будынкаў на вуліцы Раманаўская Слабада. У нейкі момант восем з іх выскачылі з акна.

Праз што хлопцы адважыліся на такі ўчынак, суразмоўца выдання не ведае, аднак кажа, што ўжо абмяркоўваюцца дзве версіі таго, што магло падштурхнуць іх да такога ўчынку.

- Першая: ім нібы нейкі пакістанец пагражаў пісталетам. Пасля казалі, што, магчыма, ён быў з нажом. Міліцыю выклікалі самі гэтыя хлопцы. І потым восем чалавек скокнулі, а шасцёра засталіся - пабаяліся, - распавядае суразмоўца. - Другая: раніцай ужо з'явілася інфармацыя, што быў гэта міліцэйскі рэйд. А яны без дакументаў, вось і паскакалі.

Са слоў крыніцы, чацвёра з тых, хто скакаў, атрымалі розныя траўмы і зараз знаходзяцца ў шпіталі. Адзін з іх - у цяжкім стане.

Аператыўны каментар аб тым, што адбылося ля амбасады Індыі ў Беларусі, атрымаць не ўдалося.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках