Пяць аўтамабільных брэндаў зніклі з топ-10 самых прадаваных у Беларусі
5- 8.04.2024, 19:08
- 6,958
![Пяць аўтамабільных брэндаў зніклі з топ-10 самых прадаваных у Беларусі](https://i.c97.org/ai/276328/aux-head-1516253775-20180118_gelly_t.jpg)
Дзясятка самых прадаваных аўтабрэндаў страціла японцаў, французаў і карэйцаў.
Беларуская аўтамабільная асацыяцыя праінфармавала, што ў Беларусі ў 2023 годзе з топ-10 самых прадаваных у краіне аўтабрэндаў зніклі Kia, Renault, Hyundai, Nissan і Toyota. Іх месца занялі новыя імёны, зацікаўленыя ў беларускім спажыўцу. Кітайскія маркі, колькасць якіх павялічылася з 4 да 11, а доля ў агульным аб'ёме продажаў вырасла з 31,7% да 82,6%.
Паведамляецца, што самы ўражлівы рост за мінулы год паказалі аўтамабілі маркі Geely. Яны занялі верхні радок у статыстыцы продажаў. Калі ў 2022 годзе ў Беларусі было прададзена 4,3 тысячы аўто гэтага брэнда, то ў 2023-м іх колькасць вырасла да 15,7 тысячы аўто. Больш за 70% пакупнікоў Geely – фізічныя асобы.