Качаняты захраслі ў ліўневай каналізацыі ў цэнтры Менска
- 9.04.2024, 20:03
- 4,080
Давялося выклікаць ратавальнікаў.
У Менску на вуліцы Кірава 9 красавіка ў ліўневай каналізацыі захраслі качаняты. Пра гэта паведамілі ў МНС.
Ратавальнікі выязджалі на дапамогу «пацярпелым» і паказалі, як іх даставалі. Птушанятаў спачатку змясцілі ў скрынку, а потым выпусцілі ў бяспечным месцы.