15 траўня 2024, Серада, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка: З фронту масава дэзертуюць непальскія найміты

5
Украінская выведка: З фронту масава дэзертуюць непальскія найміты

Многім з іх расейцы проста не заплацілі.

Найміты з Непала - краіны ў Азіі, размешчанай паміж Індыяй і Тыбетам - масава дэзертуюць з расейскага войска. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміла ўкраінская выведка.

Паводле інфармацыі ведамства, уцёкі наймітаў з Непала выкліканы вялізнымі стратамі, жорсткім стаўленнем камандзіраў, уключаючы пазасудовыя пакаранні за адмову ад выканання загадаў ісці на верную смерць, а таксама — нявыплатай абяцаных грошай.

Групы расейцаў праводзяць актыўныя пошукі ўцекачоў па акупаваных украінскіх населеных пунктах, асабліва на Луганшчыне, дзе знаходзіўся асабовы склад в/ч 29 328, за якой замацаваныя непальцы, але, як правіла, вынікаў гэты працэс не дае.

Кіраўнікі расейскай мотастралковай вайсковай часці ў рапартах і дакладах "наверх" тлумачаць дэзерцірства непальцаў "адбыццём на радзіму праз землятрус".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках