Ліга чэмпіёнаў: «Барусія» прыме «ПСЖ»
2- 1.05.2024, 19:12
- 1,398
Матч пачнецца а 22:00 паводле менскага часу.
Дортмундская «Барусія» на сваім полі згуляе з французскім «ПСЖ» у першым паўфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў.
Сустрэча адбудзецца ў сераду, 1 траўня, у Дортмундзе.
«Барусія» ў 1/8 фіналу прайшла нідэрландскі ПСВ, у чвэрцьфінале нямецкая каманда падолела мадрыдскі «Атлетыка». «ПСЖ» у 1/8 фіналу выявіўся мацнейшым за гішпанскі «Рэал Сасьедад», а ў 1/4 фіналу перамог «Барселону».
Як паведамляў Charter97.org, учора ў першым паўфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў «Баварыя» і «Рэал» згулялі ўнічыю.