27 лiпеня 2024, Субота, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Нарвежская кампанія замяніла "Газпрам" у пастаўках газу ў Еўропу

5
Bloomberg: Нарвежская кампанія замяніла "Газпрам" у пастаўках газу ў Еўропу

"Газпрам" нясе рэкордныя страты.

Нарвежская кампанія за два гады вайны ва Украіне змагла практычна цалкам замяніць "Газпрам" у сферы паставак газу ў Еўропу. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Bloomberg.

Выданне піша, што праз расейскае ўварванне ва Украіну кошты энэрганосьбітаў значна выраслі, але зараз нарвежскі нафтагазавы гігант Equinor змог "забраць сабе карону", якая калісьці належала расейскаму "Газпраму".

Цяпер Нарвегія пастаўляе 30% газу блока, пры гэтым да пачатку ўварвання ва Украіну "Газпрам" забяспечваў амаль 35% усяго газу Еўропы.

Bloomberg піша, што з больш за 109 мільярдаў кубаметраў прыроднага газу, экспартаваных Нарвегіяй у Еўропу летась, прыкладна дзве траціны было прададзена кампаніяй Equinor. Журналісты запэўніваюць, што гэтага было б дастаткова, каб забяспечыць Нямеччыну электраэнэргіяй да 2026 года.

Кіраўніца аддзела мідстрыму, маркетынгу і перапрацоўкі Equinor Ірэн Румельхоф заявіла, што прывабнасць кампаніі імкліва змянілася праз скарачэнне плыняў з Расеі.

Пасля пачатку вайны ва Украіне краіны Еўропы пачалі шукаць замену расейскаму газу, хаця цалкам ад паслуг "Газпрама" адмовіліся не ўсе. Пры гэтым пастаўкі трубаправоднага газу значна скараціліся. А пераарыентаваць свае пастаўкі на іншыя рынкі ў РФ аператыўна не могуць.

Раней брытанская выведка паведамляла, што "Газпрам" панёс рэкордныя страты за апошнія 25 гадоў. А Reuters піша, што "Газпрам" можа сутыкнуцца з працяглым перыядам дрэнных вынікаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках