27 лiпеня 2024, Субота, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі бізнэс атрымае кампенсацыю за закрыццё мяжы з Беларуссю

4
Польскі бізнэс атрымае кампенсацыю за закрыццё мяжы з Беларуссю

Выдадзена больш за мільён даляраў.

Бізнэсоўцы з гмінаў Кузніца і Грудэк могуць звяртацца па кампенсацыю страт ад закрыцця памежных пераходаў з Беларуссю. Як піша «Позірк», адпаведную пастанову 13 траўня падпісаў кіраўнік Падляскага ваяводства Польшчы Яцэк Бжазоўскі.

Паводле інфармацыі прэс-службы ваяводства, на гэтыя мэты да канца года з агульнага рэзерву дзяржаўнага бюджэту выдадзена 5 млн. злотых (1,25 млн. даляраў).

Рух у аўтамабільным пункце пропуску Кузніца-Беластоцкая (з беларускага боку — Брузгі) быў спынены на нявызначаны тэрмін 9 лістапада 2021 года, Баброўнікі (Бераставіца) — 10 лютага 2023-га (пасля асуджэння рэжымам Аляксандра Лукашэнкі журналіста, актывіста неафіцыйнага Саюза поля 8 гадоў пазбаўлення волі паводле палітычна матываванай справы).

У чэрвені мінулага года польскі закон аб ахове дзяржаўнай мяжы дапоўнілі пунктам, які дае магчымасць звяртацца па кампенсацыю страт прадпрыемствам, якія працуюць на тых жа тэрыторыях, дзе размешчаны закрытыя пункты пропуску. Бізнэс можа падаваць тры заявы на кампенсацыю, разлічаную на аснове даходу арганізацыі, і дзевяць - на аснове колькасці супрацоўнікаў.

Паводле звестак дэпартамента кіравання нерухомасцю Падляскага ваяводства, па кампенсацыю шкоды звярнуліся 26 арганізацый, вынесена 137 станоўчых пастаноў на суму 8 млн 145,758 тысяч злотых (2,04 млн даляраў).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках