У Крыме знішчаны два расейскія МіГ-31, С-400 і склад з палівам
4- 16.05.2024, 10:54
- 15,862
Сталі вядомыя вынікі масаванага ракетнага нападу.
У выніку ракетнай атакі на Крым мінулай ноччу 15 траўня былі знішчаныя два варожыя самалёты МіГ-31, зенітны комплекс С-400 і склад з палівам. Таксама ёсць страты сярод акупантаў.
Пра гэта паведамляе ASTRA.
Як адзначаюць СМІ, вайсковы аэрадром “Бельбек” пад Севастопалем быў атакаваны ўночы 15 траўня.
У выніку ракетнага ўдару былі знішчаныя два расейскія знішчальнікі-перахопнікі МіГ-31. Таксама згарэў склад паліўна-змазачных матэрыялаў. Пацярпелі 11 расейскіх акупантаў.
Таксама ў тую ноч, паводле звестак выдання, быў атакаваны расейскі ЗРК С-400 "Трыумф" у раёне вёскі Вішнёвае (прыкладна за 70 км ад Бельбека). Пасля атакі комплекс загарэўся, двое акупантаў загінулі, яшчэ двое пацярпелі.