25 чэрвеня 2024, aўторак, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тураўскі малочны камбінат амаль банкрут

10
Тураўскі малочны камбінат амаль банкрут

Войска “дармаедаў” могуць папоўніць сотні чалавек.

Тураўскі малочны камбінат быў запушчаны ў рамках праграмы развіцця Палесся ў 2013 годзе. Праз некалькі гадоў ён стаў адной з самых прыбытковых арганізацый Гомельшчыны.

Як адзначае ў лісце ў рэдакцыю сайта Charter97.org чытач з Рагачова Ігар;

- Сітуацыя значна змянілася пасля падтрымкі Лукашэнкам пуцінскай агрэсіі і ўведзеных санкцый. Заходнія рынкі адпалі. А ў красавіку 2023-га "Рассельгаснагляд" злавіў камбінат на фальсіфікацыі: у вэнджаным сыры выкарыстоўваўся ялавічны тлушч. Продажы прадукцыі завода ў РФ былі забароненыя.

У ліпені таго ж года быў закрыты і транзіт праз тэрыторыю Расеі, бо забароненая прадукцыя ўсё адно ішла ў продаж. У выніку год прадпрыемства скончыла са стратай 40,4 мільёнаў рублёў.

Справы кепскія толькі ў арганізацыі і яе супрацоўнікаў, а ў дырэктара Вольгі Луцко ўсё выдатна. З 2018 года яна была “дэпуткай” аблсавета. У красавіку 2024-га ёй прысвоілі званне “Чалавек года” ў намінацыі “Лідар” у Жыткавіцкім раёне і павесілі на дошку гонару.

Рэжым шануе злодзеяў, фальсіфікатараў і кантрабандыстаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках