1 лiстапада 2024, Пятніца, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус забіў гол на трэцяй секундзе са старту матча

6
Беларус забіў гол на трэцяй секундзе са старту матча

Гэта адзін з самых хуткіх галоў у гісторыі.

Аўтарам гола стаў Мікалай Іваноў. Беларус гуляе за пяцігорскі "Машук-КМВ" на пазіцыі паўабаронцы. Гол, які ўжо ўвайшоў у гісторыю расейскага футбола, Іваноў забіў учора ў матчы супраць "Хіміка". Гульня прайшла ў рамках Другой лігі Расеі, піша onliner.by.

Іваноў забіў з цэнтра поля амаль адразу пасля свістка: таймер паспеў адлічыць тры секунды. Відэа гала выклалі ў афіцыйным тэлеграм-канале турніру. У выніку матч скончыўся перамогай клуба, у якім гуляе беларус: 3:2.

Вядома, што футбалісту 24 гады, ён родам з Менска. У расейскі клуб перайшоў у лютым гэтага года. Да гэтага паспеў пагуляць у "Дынама -Менск", "Гомелі", "Іслачы" і іншых клубах. Таксама выклікаўся ў юнацкія каманды Беларусі.

Цяпер аўтарам самага хуткага гола лічыцца Раян Хол (гуляе за англійскі “Кройдан”): 2,31 секунды са старту матчу. Прычым гульня прайшла ў лютым гэтага года - усю інфармацыю перадалі прадстаўнікам Кнігі рэкордаў Гінэса. Магчыма, што беларус складзе канкурэнцыю і ўвойдзе ў гісторыю сусветнага футбола.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках