25 чэрвеня 2024, aўторак, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Менску булку з кавалкам каўбасы за 25 рублёў прадаюць»

16
«У Менску булку з кавалкам каўбасы за 25 рублёў прадаюць»

Беларусы паскардзіліся амаль на ўсе піцэрыі.

Беларуска, будучая лекарка і па сумяшчальніцтве актыўная карыстальніца сацсетак паскардзілася падпісантам TikTok на дастаўку піцы ў Менску. Дзяўчыну не задаволіла колькасць цеста, таму яна адзначыла, што «дастаўкі піцы ўжо зусім знахабіліся». У каментарах аўтарку падтрымалі і працягнулі дыскусію, зазначыўшы, што ў Беларусі зусім надышоў «піцавы крызіс», піша telegraf.news.

У дзвюххвілінным відэа дзяўчына распавяла, што яе родныя замовілі піцу ў «Дадо» і атрымалі зусім не тое, што было на фота. Беларуска адзначыла, што колькасць цеста — «гэта проста кашмар», і што «раней было лепш». Трэцюю піцу, якую яны атрымалі ў падарунак, наогул «было немагчыма есці», паскардзілася карыстальніца TikTok.

@oiiidiana Какая ваша любимая/нелюбимая доставка пиццы? #fyp #минск #беларусь #рек #пицца #додо #додопицца #додопиццабеларусь #пиццаминск #фастфуд #пиццерия #кудасходитьминск #доставка @Альденте врач ♬ ЗАХОТЕЛ - НАВЕРНОЕ ПОЭТ & ЯКОРЪ & EVEN CUTE

«У нас крызіс піцы. «Дамінас» - сухія, «Дадо» - цеста, «Лісіца» - кілатона падліўкі, «Тэра» і «Тэмпа» - прыязджаюць ледзянымі. Не ведаю, што ўвогуле можна замовіць», — падтрымаў абурэнне беларускі ў каментарах яшчэ адзін аматар піцы.

«Толькі «Тэмпа» яшчэ можна есці. Астатнія, як коштам, так і па якасці, - жах», - працягнулі тэму ў абмеркаванні.

«Я даўно кажу, што ў Менску булку з кавалкам каўбасы за 25 рублёў прадаюць. Гэта не піца, а булка з кавалкам каўбаскі», - адзначыў яшчэ адзін з карыстальнікаў відэаплатформы.

Так, карыстачы ў асноўным скардзіліся на «Дадо» і «Dominos». А вось сталічную дастаўку «Піца Лісіца», наадварот, хвалілі. Некаторыя наогул раілі рабіць хатнюю, і «будзе вам шчасце».

Яшчэ адзін актыўны карыстальнік сацсетак параіў дзяўчыне «выбіраць цеста не класічнае, а тонкае». Гэта, на яго думку, павінна залагодзіць праблему.

«Дарэчы! Цікавы факт, але тэрмін прыдатнасці гатовай піцы 3-4 гадзіны, чаго Вы хацелі ад піцы на наступны дзень, яшчэ і пасля лядоўні?», - стаў на абарону вытворцы хтосьці ў каментарах.

«Піца як піца. На другі дзень усякі брэнд будзе выглядаць не як з карцінкі», — выказаў меркаванне яшчэ адзін неабыякавы беларус.

«Мне апошні раз прыехала сырая піца. Дзве штукі замовілі па акцыі, нібыта другая бясплатная. У выніку перарабілі адну піцу. Больш замаўляць не будзем», - падзяліўся ўласным досведам яшчэ хтосьці з мужчын.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках