26 чэрвеня 2024, Серада, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сталічнай Малінаўцы ад шматпавярхоўкі адвалілася частка сцяны

21
У сталічнай Малінаўцы ад шматпавярхоўкі адвалілася частка сцяны

У двары сабралася шмат жыхароў.

У сталічным мікрараёне Малінаўка 16 траўня адбылося надзвычайнае здарэнне – ад сцяны шматпавярхоўкі адвалілася частка цаглянага абліцоўвання, піша Smartpress.

Інцыдэнт адбыўся каля трэцяга пад'езда дома № 28 па вуліцы Громава. Блізу 18-й ад сцяны дома адвалілася частка цаглянага абліцоўвання.

У двары сабралася шмат жыхароў.

– Добра, што ніхто не пацярпеў. Паглядзіце, колькі ў двары дзяцей, – пракаментаваў аўтар відэа.

Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Сяргей Рубанаў паведаміў, што абслугоўваннем дома займаецца таварыства ўласнікаў.

– Сапраўды, адбылося абвальванне цаглянага муру. Ніхто не пацярпеў. Цяпер месца абгароджанае, абследаванне жылога дома праводзіць МНС, таксама старшынёй кіравання выкліканая спецыялізаваная арганізацыя для абследавання фасада жылога дома, – расказаў Рубанаў агенцтву «Менск-Навіны».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках