У расейскіх Мінеральных Водах адкрытым полымем гарыць аэрапорт
10- 17.05.2024, 15:56
- 23,110
![У расейскіх Мінеральных Водах адкрытым полымем гарыць аэрапорт](https://i.c97.org/ai/595437/aux-head-1715950511-20240326_foto2_360.jpg)
Прычына ўзгарання невядомая.
На тэрыторыі аэрапорта ў расейскіх Мінеральных Водах адбыўся пажар.
Як піша РІА Новости, загарэўся дах будынка аэрапорта.
У той жа час Mash сцвярджае, што гарыць адміністрацыйны будынак, які знаходзіцца на рамонце. Інфармацыі аб пацярпелых у выніку пажару няма.
![](https://i.c97.org/ai/595437/aux-1715950470-1.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/595437/aux-1715950470-2.jpg)