25 чэрвеня 2024, aўторак, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску хутка адчыніцца яшчэ адзін буйны гандлёвы цэнтр

8
У Менску хутка адчыніцца яшчэ адзін буйны гандлёвы цэнтр

Праўда, усяго з дзвюма крамамі.

Новы гандлёва-забаўляльны цэнтр «Чэрвеньскі», які размесціцца на месцы знесенага Чэрвеньскага рынку ў Менску, адчыняецца ўжо 29 траўня. Праўда, з заяўленых крамаў там пакуль будуць працаваць толькі дзве, піша CityDog.io.

Усяго ў новым моле на скрыжаванні вуліцаў Аранскай і Маякоўскага будзе пяць узроўняў: два з іх размешчаныя пад зямлёй і тры – над зямлёй.

Узровень -2 – паркоўка;

Узровень -1 – гіпермаркет;

Узроўні 1 і 2 – fashion-зона з гандлёвымі плошчамі;

Узровень 3 – зона фуд-корту і дзіцячага забаўляльнага цэнтра.

Праўда, з заяўленых крамаў у гандлёвым цэнтры пакуль будуць працаваць толькі дзве – гіпермаркет Green і крама адзення нямецкага брэнду NewYorker.

Паступова, як абяцае забудоўнік, у «Чэрвеньскім» будуць адчыняцца іншыя крамы адзення і абутку, тэхнікі і тавараў для дому, бялізны і аксэсуараў, касметыкі і ювелірных вырабаў, а таксама зоны забаваў і фуд-корт.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках