27 лiпеня 2024, Субота, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Украіны заклікаў свет даць краіне зброю, а не думаць пра саступкі для заканчэння вайны

3
Кіраўнік МЗС Украіны заклікаў свет даць краіне зброю, а не думаць пра саступкі для заканчэння вайны

Асноўны пасыл Украіны да сусветнай супольнасці застаецца нязменным.

Асноўны мэсэдж Украіны да сусветнай супольнасці застаецца нязменным – украінцам патрэбная зброя для адбіцця расейскай агрэсіі. А размовы пра саступкі для заканчэння вайны – гэта скрыўленая логіка.

Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Украіны Дзмітрый Кулеба падчас анлайн-удзелу ў 17-й Канферэнцыі Ленарта Мэры, паведамляе РБК-Украіна.

Як адзначыў міністр, Расея моцная, а Украіна пакутуе на затрымкі і недастатковыя пастаўкі ваеннай дапамогі, якія даводзіцца кампенсаваць самаахвяраваннем украінскіх салдатаў.

– Таму асноўны мэсыдж застаецца нязменным – дасылайце нам усё неабходнае, таму што мы даказалі за гэтыя два гады, што калі нашы салдаты маюць усё неабходнае, мы маем поспех. А калі мы не маем усяго неабходнага, мы не перамагаем. Але важна іншае. Некаторыя схільныя рабіць высновы, што калі Украіна не дамагаецца поспеху на полі бою, то гэта азначае, што гэта немагчыма і Украіна павінна разглядаць розныя альтэрнатыўныя сцэнары заканчэння гэтай вайны. Але гэта скажоная логіка, таму што, як я ўжо казаў, калі ў нас ёсць усё неабходнае, мы маем поспех, – сказаў ён.

Замест абмеркавання саступак з боку Украіны для заканчэння вайны, паводле словаў Кулебы, усе чыноўнікі і мысляры ў сталіцах свету павінны задумацца, што яшчэ могуць зрабіць, каб Украіна перамагла ў вайне.

– Такім чынам, што мы павінны рабіць, дык гэта прытрымлівацца лозунгу вашай канферэнцыі: не адчайваемся, а дзейнічаем. Дзейнічаць – гэта тое, што мае значэнне. І дашліце нам Patriot, дашліце нам артылерыйскія боепрыпасы, дашліце нам бронятэхніку, дазвольце нам біць па любой неабходнай ваеннай цэлі ўсярэдзіне Расеі, дапамажыце нам абараніць наша неба і вы ўбачыце розніцу. Калі вы не робіце ўсяго гэтага, не жальцеся на Украіну, – падкрэсліў міністр.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках