Пуцін панічна баіцца ўкраінскіх дронаў
6- 18.05.2024, 18:57
- 9,424

Пра гэта ён абмовіўся падчас размовы з прэсай.
Расейскі дыктатар Пуцін паскардзіўся, што акупантаў даймаюць украінскія дроны.
Пра гэта расейскі кіраўнік заявіў падчас размовы з прэсай. Паводле ягоных словаў, дроны над захопнікамі на фронце лётаюць, «як мухі».
«Гэтыя дроны ворага, як мухі, проста лётаюць на галавой. Усім гэта вядома», – сказаў абураны Пуцін.