Навукоўцы ўпэўненыя, што знайшлі разгадку таго, як былі пабудаваныя піраміды ў Егіпце
16- 18.05.2024, 19:11
- 13,596
Адказ знайшлі падчас раскопак.
Археолагі, якія працуюць на раскопках каля пірамідаў у Егіпце, знайшлі новыя доказы, якія могуць даць адказы на важны аспект іх будаўніцтва. Старажытныя збудаванні з'яўляюцца аднымі з самых знакавых у свеце і выклікаюць асаблівую цікавасць як у гісторыкаў, так і ў турыстаў. Пра гэта паведамляе выданне Unilad (пераклад – «Фокус»).
Егіпецкія піраміды былі пабудаваныя для захоўвання парэшткаў старажытных фараонаў Егіпта, а самай вялікай з іх з'яўляецца Вялікая піраміда Гізы, першапачатковая вышыня якой – 146,6 м, а самай старой з'яўляецца ступеністая піраміда ў некропалі Сакара, узрост якой складае блізу 4700 гадоў.
Аднак адзін аспект пірамідаў да гэтага часу асабліва хвалюе археолагаў – гэта тое, як яны былі пабудаваныя. Напрыклад, як туды перавозілі тысячы тонаў каменю, скарыстанага пры іх будаўніцтве. Нават з нашымі сучаснымі тэхналогіямі перамяшчэнне такой колькасці каменю было б няпростым подзвігам.
Што ж, цяпер археолагі, якія вывучаюць піраміды, апублікавалі артыкул, у якім вывучаюцца доказы, якія могуць паказаць на адказ – і не, гэта не іншапланетнікі.
Некалькі тысячаў гадоў таму падчас прамысловай рэвалюцыі ў Вялікай Брытаніі існавала аналагічная тэорыя транспартавання вялікай колькасці прамысловых матэрыялаў такім спосабам, які кампенсаваў бы іх каласальную вагу – вы рабілі гэта па вадзе.
У Егіпце побач з пірамідамі ёсць толькі адна праблема, якую вы, магчыма, заўважылі: адсутнасць вады. І тут на дапамогу прыходзяць новыя даследаванні: каманда з Універсітэта Паўночнай Караліны ва Уілмінгтане выказала здагадку, што старажытныя будаўнікі выкарыстоўвалі рукаў ракі Ніл, які цяпер закінуты пад пустыняй і сельскагаспадарчымі ўгоддзямі.
Сама сабой гэтая тэорыя не была новай, але каманда вылучыла доказы, якія, магчыма, сапраўды вызначылі месцазнаходжанне закінутага воднага шляху.
Суаўтар даследавання прафесар Эман Ганейм расказаў ВВС: «Ніхто не быў упэўнены ў месцазнаходжанні, форме, памеры або блізкасці гэтага мегаводнага шляху да фактычнага месца размяшчэння пірамідаў».
Даследаванне праводзілася па ўсім свеце, і ў ім выкарыстоўваліся новыя тэхналогіі для карціравання старога адгалінавання Ніла, якое, на іх думку, было пахаванае тысячы гадоў таму ў выніку засухі і пясчаных бураў. Яны знайшлі галіну Ахрамат, што па-арабску азначае «піраміды», якая атачала 31 піраміду.
Суаўтарка даследавання доктарка Сюзан Онстайн расказала ВВС:
– Выяўленне фактычнага рукава і наяўнасць звестак, якія паказваюць, што існаваў водны шлях, які можна было выкарыстоўваць для перавозкі цяжкіх блокаў, абсталявання, людзей і ўсяго астатняга, сапраўды дапамагае нам растлумачыць будаўніцтва піраміды.
Далей яна патлумачыла, што егіпцяне маглі б выкарыстоўваць энэргію ракі для пераноскі гэтых цяжкіх блокаў, а не чалавечую працу», дадаўшы: «Проста гэта патрабуе значна менш намаганняў».