27 лiпеня 2024, Субота, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус хацеў набыць кватэру ў Турцыі, але нешта пайшло не так

5
Беларус хацеў набыць кватэру ў Турцыі, але нешта пайшло не так

Па дапамогу ён звярнуўся да рыэлтара.

Жыхар Наваградка захацеў набыць у Турцыі кватэру, рыэлтар знайшоў яму прыдатны варыянт. У выніку кватэру мужчына так і не атрымаў, а 2500 еўраў – страціў, адзначае «Анлайнер».

У канцы сакавіка 53-гадовы беларус убачыў у сацсетцы рэкламу агенцтва, якое прадае нерухомасць у Турцыі. Перайшоў на сайт і пакінуў свае кантакты. Праз дзень з ім звязаўся мужчына, які назваўся рыэлтарам. Цягам месяца ён прапаноўваў варыянты нерухомасці для куплі.

Нарэшце пакупнік абраў прыдатную кватэру – тая каштавала 25000 еўраў. У ходзе зносінаў рыэлтар скідаў дакументы пацвярджэння асобы, дамову на ўгоду, яны неаднаразова стэлефаноўваліся з пакупніком праз відэасувязь, прычым рыэлтар паказваў свой твар – так што сумневаў не было. Кошт таксама задаволіў – пачалі афармляць угоду.

Далей трэба было ўнесці перадаплату – 10% ад кошту нерухомасці. Атрымліваецца, 2500 еўраў. Пакупнік перавёў грошы на рахунак – і рыэлтар перастаў выходзіць на сувязь.

Навагрудчанін звярнуўся ў міліцыю, следчыя распачалі крымінальную справу паводле артыкула «Махлярства».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках