13 снежня 2024, Пятніца, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: танкеры, якія трапілі пад санкцыі, перастаюць перавозіць расейскую нафту

2
Bloomberg: танкеры, якія трапілі пад санкцыі, перастаюць перавозіць расейскую нафту

Многія з іх стаяць пустымі.

Хоць Расея практычна навучылася абыходзіць нафтавыя санкцыі Захаду і прадае нафту вышэй за ўстаноўленую ім столь, абмежавальныя захады супраць канкрэтных танкераў былі дзейснымі. Практычна ўсе судны, якія трапілі пад санкцыі ЗША, перасталі вазіць нафту ці нафтапрадукты і бяздзейнічаюць, сведчаць звесткі Bloomberg аб адсочванні танкераў.

З кастрычніка мінулага года санкцыі былі ўведзеныя супраць 40 танкераў - у асноўным за парушэнне цэнавай столі і падман заходніх страхавальнікаў, якія могуць выконваць фінансавыя паслугі толькі тым трэйдарам, хто купляе ў Расеі нафту не даражэй за $60 за барэль. З іх толькі адзін, танкер «Саўкамфлоту» «Прымор'е», загрузіў нафту пасля трапляння ў санкцыйны спіс; зараз ён рухаецца ў Азію.

Астатнія стаяць пустымі ў розных частках свету, за выключэннем аднаго, які адправіўся на рамонт у Кітай. Так, восем танкераў «Саўкамфлоту» знаходзяцца каля партоў Уладзівастока і Находкі, некаторыя ўжо пяць месяцаў. Яшчэ сем у перыяд са снежня да пачатку траўня вярнуліся ў Чорнае мора, тры сталі на якар у Балтыйскім.

Агулам пад санкцыі патрапіў 21 танкер «Саўкамфлоту». З 19 іншых 18 належаць кампаніі Hennesea Holdings Ltd. з ААЭ. Яшчэ адзін, турэцкі Yasa Golden Bosphorus, - адзіны, што быў выключаны з санкцыйнага спісу ў красавіку. Пасля гэтага ён загрузіў нафту ў ЗША, але затым стаў на якар ля тэхаскага берага.

Праўда, 40 танкераў - толькі невялікая частка флоту, які заняўся транспартаваннем расейскай нафты пасля ўвядзення санкцый і зараз у асноўным так званы ценявы флот. Ён цяпер перавозіць амаль усю нафту і не карыстаецца заходнімі страхоўкамі, канстатавала ў канцы красавіка Міжнародная група клубаў страхавання адказнасці суднаўладальнікаў (International Group of P\u0026 I Clubs). У яго перайшлі блізу 800 танкераў, якія раней страхаваліся ў чальцоў групы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках