У Беларусі скароцяць змены ў дзіцячых летніках
12- 20.05.2024, 20:57
- 8,964

Падрабязнасці.
Змены ў дзіцячых летніках будуць доўжыцца 15 дзён. Раней яны займалі ад 18 да 21 дня, паведамляе агенцтва «Менск-Навіны».
Сёлета ў загарадных летніках будзе пераважна пяць зменаў, у школьных – чатыры.
Як адзначыў старшыня Камітэта адукацыі Менгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі, у будучым сезоне ў летніках адпачне найбольшая колькасць дзяцей з Менска за апошнія пяць гадоў.
Плануецца, што ў загарадных летніках аздаровяцца амаль 43 тысячы дзяцей, у школьных летніках з дзённым знаходжаннем – больш за 35 тысячаў.