ЗША будуць пастаўляць Украіне зброю, пакуль Расея не выведзе войскі
9- 20.05.2024, 21:03
- 6,148
Пра гэта заявіў намеснік сталага прадстаўніка ЗША ў ААН.
Злучаныя Штаты Амерыкі будуць пастаўляць Украіне зброю да таго часу, пакуль Расея не выведзе войскі з яе тэрыторыі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на выступ намесніка сталага прадстаўніка ЗША ў ААН Роберта Вуда на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН.
Ён адзначыў, што ўдзел міжнароднай супольнасці ў саміце міру датычна Украіны, які адбудзецца ў Швэйцарыі, адпавядае мэтам Рады бяспекі ААН для падтрымкі міжнароднага міру і бяспекі.
«Пакуль Расея не спыніць свае атакі і не выведзе войскі з Украіны, ЗША будуць і далей адданыя таму, каб даваць Украіне ўсё неабходнае для абароны сваёй краіны», – падкрэсліў Вуд.